Тры фрэгаты Расія будавала для свайго Чарнаморскага флоту, аднак не змагла дабудаваць іх: пасля расійскай анексіі Крыма Украіна адмовілася прадаваць рухавікі для варожага флота.
Пра гэта піша аўтарытэтны ваенны часопіс Jane's Defence Weekly са спасылкай на крыніцу ў расійскай ваеннай прамысловасці.
Расія спрабуе распрацаваць свае рухавікі для баявых караблёў, аднак з'яўленне такіх сілавых установак прагназуецца прыкладна ў 2019 годзе.
У той жа час Індыі нішто не перашкаджае атрымаць рухавікі ад Украіны.
Фрэгаты праекта 11356 для расійскага Чарнаморскага флоту будаваліся ў Калінінградзе (былым Кёнігсбергу). Усяго планавалася зрабіць для расійскага флоту як мінімум 6 фрэгатаў — тры для Балтыйскага флоту і тры для Чарнаморскага. Відавочна, два з іх паспелі атрымаць украінскія рухавікі і застануцца ў складзе расійскіх ВМС, а яшчэ тры патрапяць у Індыю. Яшчэ адзін так і не паспелі пачаць будаваць.