Хлопчык, што выпаў з 7-га паверха, памёр у бальніцы, паведаміў старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

«Хлопчык памёр 13 жніўня, у бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць», — сказаў Аляксандр Казючыц.

Няшчасны выпадак адбыўся вечарам 1 жніўня ў адным з дамоў па прасп. Будаўнікоў. Каля 19.30 дзіця выпала з акна кватэры, размешчанай на 7-м паверсе. Са шматлікімі траўмамі малога, якому было ўсяго два з паловай гады, даставілі ў абласную клінічную бальніцу.

Прычынай трагедыі стала бестурботнасць: бацькі пакінулі каля акна ложак, па якім малы залез на падаконнік і абапёрся на маскітную сетку.

У гэты час дома была толькі бабуля. Разам з унукам яны пайшлі ў ванную, але пакуль пажылая жанчына займалася справамі, дзіця непрыкметна выбралася ў пакой. Калі яна заўважыла знікненне, хлопчык ужо ляжаў унізе на газоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?