Двое першых справіліся з кваліфікацыяй і прайшлі ў фінальныя спаборніцтвы. А вось Павел Барэйша застаўся трынаццатым, гэта значыць першым пад рысай фіналістаў.

Сяргей Каламоец быў восьмым, паказаўшы вынік 74,29 метраў.

Іван Ціхан паказаў другі вынік. Ён ужо першым кідком выканаў кваліфікацыйны нарматыў. Пасля яго кідка молат зваліўся на адлегласці 76,51 м. Дзве астатнія спробы наш асілак нават не выконваў.

Пераўзысці Ціхана атрымалася толькі ў паляка Войцэха Навіцкага. А вось іншы прадстаўнік Польшчы — галоўны канкурэнт нашага Ціхана — увогуле не справіўся з кваліфікацыяй. Павел Файдэк прадэманстраваў толькі 17-ы вынік.

Фінал пройдзе 20 жніўня а 3 гадзіне ночы. У Ціхана ёсць усе шанцы на залаты медаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?