Джоан Роўлінг напісала тры новыя кнігі пра свет чараўніка Гары Потэра. Невялікія зборнікі з апавяданнямі будуць апублікаваныя ўжо ў верасні, дата выхаду прымеркавана да пачатку «навучальнага года» ў школе чарадзейства Хогвартс.

У наступным месяцы выйдуць тры новыя кнігі Джоан Роўлінг пра свет чараўніка Гары Потэра. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце афіцыйнага дыстрыбутара электронных версій кніг Роўлінг Pottermore.

Серыя з трох кніг, названая «Pottermore прадстаўляе» («Pottermore presents»), выйдзе ў электронным фармаце і будзе апублікаваная на сайце Pottermore 6 верасня - акурат тады, калі ў школе чарадзейства Хогвартс пачынаецца новы навучальны год, адзначаецца ў паведамленні.

pottermore

pottermore

Кнігі таксама можна будзе набыць у кніжных анлайн-крамах. Яны будуць прадстаўлены на англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, японскай, галандскай, партугальскай і іспанскай мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?