Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Аб спецыяльным бялку пад назвай фітахром у раслінах спецыялістам ужо было вядома. Таксама было вядома і тое, што ён дапамагае раслінам распазнаваць час сутак і надвор'е. Але цяпер даследчыкам удалося дзякуючы эксперыментам падрабязна вывучыць гэтае рэчыва.

У выніку стала вядома, што падчас паглынання раслінай святла, фітахром дэфармуецца. Гэты працэс моцна ўплывае на расліну, прымушаючы яе цягнуцца вышэй. Такім чынам расліна расце.

Дадзенае адкрыццё дапаможа ў далейшым больш хутка і якасна вырошчваць расліны, а таксама павялічыць ўраджай.

Фітахром ёсць не толькі ў раслінах, але і ў жывых арганізмах, у тым ліку і ў людзях. Навукоўцы перакананыя, што пры правільным уздзеянні бялок зможа актыўна змагацца з ракавымі клеткамі. Гэта ў будучыні павінна вельмі дапамагчы медыцыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?