Колькасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зменшылася да 493.

Па апошніх дадзеных, з электаральнай гонкі зняліся яшчэ два прэтэндэнты на парламенцкую пасаду. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі.

Першапачаткова акруговымі камісіямі быў зарэгістраваны 521 кандыдат, пазней пасля падачы скаргаў былі зарэгістраваныя яшчэ чацвёра (адзін — рашэннем абласной камісіі, трое - рашэннямі судоў). У дачыненні да аднаго з кандыдатаў рашэнне аб рэгістрацыі было адменена.

Зняўся з перадвыбарнай гонкі паводле ўласнага жадання 31 патэнцыйны парламентарый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?