Удзельніц акцыі пратэсту падчас паніхіды па загінулых пры захопе закладнікаў у Беслане прысудзілі да штрафаў і грамадскіх прац, паведамляе «Новая газета». Па дадзеных выдання, суд па адміністрацыйнай справе аб правядзенні незаконнага мітынгу працягваўся да трох ночы.

Святлана Маргіева, Эла Кесаева і Эмілія Бзарава прысуджаныя да 20 гадзінаў грамадскіх прац. Эма Бетрозава і Жанна Цырыхава абавязаны выплаціць штраф у памеры 20 тысяч расійскіх рублёў. Таксама да грамадскіх прац прысуджаная Фаціма Цырыхава, якая ў пратэстнай акцыі не ўдзельнічала, але знаходзілася побач. Суд палічыў, што яна «знаходзілася ў групе жанчын» і «дапускала выказванні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0