Урад Узбекістана не каментуе паведамленні СМІ, звязаныя з хваробай і лячэннем прэзідэнта краіны Іслама Карымава, паведаміў у пятніцу прадстаўнік кабінета міністраў рэспублікі.

«Урад не каментуе паведамленні СМІ аб сітуацыі, звязанай з хваробай прэзідэнта Узбекістана», — сказаў суразмоўца.

Раней агенцтва Reuters у навіне з Алма-Аты са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы паведаміла пра смерць Карымава.

Сёння раніцай Кабмін Узбекістанаі паведаміў, што Карымаў знаходзіцца ў крытычным стане пасля таго, як быў шпіталізаваны ў мінулую суботу з інсультам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0