Фота: bm.img.com.ua
Каб прыйсці да якіх-небудзь высноў спецыялісты прааналізавалі бальнічныя карты звыш мільёна пацыентаў, якія звярталіся ў медыцынскія ўстановы ад 1985 да 2013 года.
Медыкі выявілі прыкладна паўсотні захворванняў, якія непасрэдна звязаныя з датай нараджэння чалавека. Так, можна сцвярджаць, што тыя, хто нарадзіўся з лютага па ліпень, менш схільныя да вірусаў і інфекцый, да таго ж, яны рэдка пакутуюць ад хранічных захворванняў.
Самымі ж адчувальнымі да розных хваробаў былі людзі, якія нарадзіліся ў кастрычніку.
Як лічаць самі навукоўцы, не варта рабіць сур'ёзныя высновы з гэтага даследавання. Трэба зрабіць яшчэ нямала працы, каб высветліць дакладнасць дадзенай тэорыі.