П'яная дзяўчына-кіроўца звалілася ў яр на «Маздзе» па дарозе па піва, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Юная асоба другі раз на працягу года трапілася ДАІ пры кіраванні аўтамабіля ў стане алкагольнага ап'янення. Каля пятай гадзіны раніцы на «Маздзе» яна адправілася па піва па просьбе сяброў, з якімі адпачывала на возеры ў Гродзенскім раёне. Кіроўца не здолела ўпісацца ў паварот і з'ехала ў яр. Гэта заўважыў выпадковы сведка, які выклікаў нарад ДАІ. Утрыманне алкаголю ў арганізме дзяўчыны перавысіла дапушчальнае амаль у сем разоў.
Кіроўцу прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, а аўтамабіль — канфіскуюць, паведамілі ў ДАІ.
0
0
0
0
0
0