6 верасня падчас дэбатаў на БТ-3 кандыдат у дэпутаты Уладзімір Падгол паказаў фатаздымак кандыдаткі ў дэпутаты Ірыны Дарафеевай. Ірына Дарафеева на дэбаты не прыйшла.
Са словамі «Дарафееву ў студыю!» Падгол паказаў фатаздымак спявачкі.
Таксама на тэледэбаты Падгол прынёс ніжнія часткі жаночых манекенаў. Прапанаваў замест дэпутатаў кожнаму раёну абраць «міс», пасадзіць у парламент, паседжанні якога перавесці ў «Менск-арэну» і дазволіць галасаваць нагамі. А на паседжанні парламента прадаваць квіткі ўсім ахвотным і папаўняць бюджэт.
0
0
0
0
0
0