Прэм'ер-міністр Польшчы Бэата Шыдла падпісала распараджэнне аб павышэньні мінімальнага заробку ў краіне да 2 000 злотых (460 еўра). Пра гэта кіраўнік ўрада паведаміла ў твітары.

Новы мінімальны заробак будзе з 1 студзеня 2017 года. Ён вырасце на 8,1%. Сёння мінімалка ў Польшчы складае 1850 злотых (475 даляраў).

Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Польшчы, сярэдні заробак па краіне ў другім квартале 2016 года склаў 1095 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?