Reuters.com
Сэрвіс таксі Uber 14 верасня запусціў у Пітсбургу, штат Пэнсільванія, беспілотныя таксі, паведамляе Reuters. Першымі іх пасажырамі сталі журналісты.
Пакуль на дарогах Пітсбурга працуюць чатыры самакіравальныя аўтамабілі. У салоне кожнага з іх знаходзяцца кіроўца і інжынер, якія пры неабходнасці могуць узяць кіраванне на сябе.
Uber выкарыстоўвае для перавозкі пасажыраў самакіравальныя аўтамабілі мадэлі Ford Fusion з гібрыдным рухавіком, абсталяваныя 3D-камерамі, GPS і лазерным датчыкамі для арыентавання ў прасторы. У далейшым флот кампаніі папоўніцца аўтамабілямі Volvo.
Да канца года кампанія абяцае, што на дарогах Пітсбурга будуць курсіраваць ўжо дзясяткі беспілотных аўтамабіляў.
0
0
0
0
0
0