Аварыя адбылася 14 верасня каля 12.00. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

50-гадовы кіроўца МАЗа з прычэпам ехаў па трасе ў напрамку Стоўбцаў. Падчас руху адбылося падзенне бервяна, якое ўпала на 21-гадовага пешахода, які ішоў па сустрэчнай абочыне.

У выніку ДТЗ хлопец атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

— Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі было тое, што кіроўца МАЗа не забяспечыў кантроль за станам грузу, - сказалі ў ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?