У суботу, 24 верасня, у 15.35 у Віцебску знайшлі цела 39-гадовай жанчыны.

Як паведамляе прэс-служба МУС, у жанчыны была колата-рэзаная рана грудной клеткі. Выявілася, што злачынства адбалося каля 14-й гадзіны. Жанчына выпівала разам з 30-гадовай прыяцелькай, раней судзімай за рабаванне. Падчас выпіўкі жанчыны пасварыліся, і адна другую забіла шампуром.

Абедзве яны непрацуючыя, жыхаркі Віцебска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0