26 верасня Аляксандр Лукашэнка прызначыў Мікалая Корбута памочнікам прэзідэнта. Мікалай Корбут узначаліць канцылярыяю Лукашэнкі. Гэта вельмі высокая пасада. Фактычна можна сцвярджаць, што чалавек у гэтым крэсле мае штодзённы доступ да кіраўніка дзяржавы.
Мікалай Корбут (у сіняй майцы) збірае бульбу з Аляксандрам і Мікалаем Лукашэнкамі.
Пасада памочніка прэзідэнта была вакантнай ад мая 2015 года, калі ў адстаўку быў адпраўлены Аляксандр Радзькоў. Раней на пасадзе працавалі Наталля Пяткевіч, Уладзімір Мацвяйчук і Уладзімір Макей.
Мікалай Корбут апошнім часам актыўна з’яўляўся ў суправаджэнні Лукашэнкі на розных нефармальных мерапрыемствах, кшталту збірання кавуноў у Драздах і касьбы сена з Дэпард’ё.
Корбут да апошняга часу займаў пасаду памочніка Лукашэнкі па Мінскай вобласці. Раней ён узначальваў Кіраўніцтвам справамі прэзідэнта.
Мікалаю Корбуту 53 гады, ён родам з вёскі Ужа Капыльскага раёна.