Аварыя адбылася ўвечары 25 верасня. Маладая дзяўчына за рулём фуры сутыкнулася на МКАД з Volkswagen.

Пра гэта паведаміла прадстаўнік ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

Па словах кіроўцы легкавіка, ён ехаў па знешнім коле МКАД у крайняй правай паласе. У нейкі момант ён заўважыў, што фура з суседняй паласы пачала перастройвацца ў яго паласу. Мужчына пачаў паскарацца, але сутыкнення пазбегнуць не ўдалося — фура зачапіла Volkswagen, ад чаго той раскруціўся і ударыўся аб раздзяляльную агароджу.

Як высветлілася, трэйлерам кіравала 26-гадовая дзяўчына, грамадзянка Беларусі. Катэгорыю, якая дазваляе кіраваць фурай, яна атрымала летась. Дзяўчына распавяла, што не заўважыла легкавік, бо той трапіў у мёртвую зону.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?