Пра гэта заснавальнік кампаніі ЕРАМ Аркадзь Добкін заявіў намесніку міністра фінансаў Максіму Ермаловічу падчас прадстаўнічага эканамічнага форуму «Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё», што праходзіць у Мінску.
Аркадзь Добкін, фота Сяргея Гудзіліна.
«У нас 6 тысяч супрацоўнікаў, 3,5 мільярда капіталізацыі. Я ўдзячны за стварэнне асобнага падатковага рэжыму. У краіне сярэдні заробак ужо меншы за 400 даляраў, а ў нас — большы ў 4—5 разоў. І мы ўсё ж спадзяёмся, што льготны падатковы рэжым будзе падоўжаны. Наша выручка — мільярд даляраў. І мы не вывозім нічога з краіны, ні жалеза, ні нечага яшчэ, па сутнасці, гаворка пра продаж чыстага інтэлекту. Гэтыя людзі жывуць тут, ствараюць інфраструктуру, не трэба шкодзіць таму, што ўжо працуе», — сказаў Добкін.