Брытанскі спявак Робі Уільямс выпусціў кліп на песню Party Like A Russian («Весяліся як рускі»). Уільямс спявае пра багатага рускага, які «змяншае грашовыя сродкі ўсёй нацыі», будуе сваю касмічную станцыю, у яго ёсць машына, якую ён «засунуў у самалёт», «самалёт - у лодку», а лодка займае «палову заходняга паўшар'я». У кліпе спявак у дарагім асабняку танчыць з балерынамі і крычыць «Спасибо!». «У нас ёсць золата і ёсць душа», — спявае Робі Уільямс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0