17-гадовы падлетак напаў на наведвальнікаў ГЦ «Еўропа» з бензапілой і сякерай. Адна дзяўчына забітая, другая — у бальніцы

- Думаю, гэта псіхічна хворы чалавек, інакш яго ўчынак ніяк не растлумачыць. Усё адбылося каля маёй крамы і на маіх вачах, — распавядае kp.by Галіна, прадавец ГЦ «Еўропа». - Каля шасці гадзін ўчора зайшоў малады чалавек, у руках у яго быў футляр з-пад гітары. Ён схапіў першую дзяўчыну, што трапілася, дастаў з футарала бензапілу, завёў яе і забіў дзяўчынку … Я бачыла яе вочы. Гэты хлопец дзейнічаў стрымана, моўчкі, нічога не казаў і не прамовіў ні слова. А потым дастаў сякеру з футарала і пайшоў далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?