Супрацоўнікі МНС у Салігорскім раёне (Мінская вобласць) выратавалі мужчыну, які ў рацэ Случ заблытаўся ў сетках і пачаў тануць.

Як паведамляе прэс-служба МНС, 1 лістапада ў 23.28 салігорскім ратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што ў гарадскім пасёлку Старобін ў раёне вуліцы Надрэчная ў рацэ тоне чалавек. З дапамогай выратавальнай дошкі мужчыну дасталі з вады на бераг, пасля чаго ён быў шпіталізаваны брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з дыягназам «пераахаладжэнне».

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына пры ўстаноўцы рыбалоўных сетак заблытаўся ў іх, з-за чаго не змог самастойна выбрацца з вады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0