У лабавым сутыкненні ў Зэльвенскім раёне сур'ёзна пацярпеў малады чалавек. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Фота ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

Лабавое сутыкненне з цяжкімі наступствамі адбылася на трасе Гродна-Баранавічы ў Зэльвенскім раёне. 26-гадовы кіроўца «Аўдзі» пайшоў на абгон, не пераканаўшыся ў бяспецы манеўру. Калі заўважыў сустрэчны «Нісан», вырашыў аб'ехаць яго па левай абочыне. Аднак і сустрэчны аўтамабіль, каб пазбегнуць сутыкнення, ссоўваўся ў той жа бок.

Менавіта на абочыне аўтамабілі сутыкнуліся лоб у лоб. Ад удару «Аўдзі» перакулілася ў кювет, 22-гадовага пасажыра з гэтага аўтамабіля даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Зэльвенскай ЦРБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0