Віцэ-прэзідэнтам па праекце Беларускай АЭС расійскага АТ «НІАЭП» (уваходзіць у дзяржкарпарацыю «Расатам», група кампаній ASE) прызначаны Віталь Медзякоў, паведамляе прэс-служба ASE.

Юрый Пуставой, які ўзначальваў будаўніцтва Беларускай АЭС з 2012 года, вызвалены ад пасады з-за стана здароўя, гаворыцца ў паведамленні.

Медзякоў раней займаў пасаду віцэ-прэзідэнта НІАЭП па праектах у Расіі, быў дырэктарам па будаўніцтве Растоўскай АЭС.

Раней ўвод у прамысловую эксплуатацыю першага блока БелАЭС планаваўся на 2018 год, другога — на 2020-ты. Аднак зараз вывучаецца пытанне магчымага карэктавання графіка будаўніцтва Беларускай АЭС.

Змена тэрмінаў уводу атамнай станцыі магчымая з-за інцыдэнту, што здарыўся на будпляцоўцы 10 ліпеня, калі падчас выпрабавальнай трэніровачнай устаноўкі корпуса рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад двух да чатырох метраў. Расійскі бок заявіў пра гатоўнасць замяніць пашкоджаны корпус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?