Кіроўца не падпарадкаваўся патрабаванням інспектараў спыніцца і стаў хавацца, паведамілі ў ДАІ Партызанскага раёна.

«У ноч з 3 на 4 лістапада кіроўца Mercedes-Benz S500 праігнараваў патрабаванне інспектараў аб спыненні і стаў хавацца. Пераслед, які пачаўся на пр. Незалежнасці, працягнуўся па вул. Акадэміка Купрэвіча, МКАД і зноў перанёсся на праспект. Пры гэтым парушальнік развіваў хуткасць 200 км/г і вышэй», — распавяла старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Кацярына Шкадзінская.

32-гадовага кіроўцу ўсё ж дагналі: ён аказаўся нападпітку (1,5 праміле). У дачыненні да парушальніка складзены шэраг адміністрацыйных матэрыялаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?