Сякера-«кельт», якую знайшлі каля Рэчыцы. Фота: sb.by

Сякера-«кельт», якую знайшлі каля Рэчыцы. Фота: sb.by

У Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці 11-гадовы школьнік знайшоў бронзавую сякеру, якой каля 3000 гадоў. Яна мае назву «кельт». У свеце вядома толькі пра 10 такіх сякераў, піша газета «СБ. Беларусь сегодня».

Кірыл Варвановіч, жыхар вёскі Малешава, распавядае, што знайшоў старажытную сякеру, калі разам са сваёй сям'ёй збіраў на полі ўраджай бульбы. Навукоўцы адзначаюць, што на тэрыторыі нашай краіны «кельтаў» не выраблялі, іх прывозілі па водных шляхах з цэнтральнай ці паўднёва-ўсходняй Еўропы. Цікава, што зусім нядаўна сякеру-«кельт», падобную да той, што знойдзеная ў Жыткавіцкім раёне, выпадкова знайшлі каля Рэчыцы. Захавалася нават частка тапарышча (на здымку).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0