Амэрыканскія вайскоўцы паведамілі пра гібель аднаго зь лідэраў «Ісламскай дзяржавы». Бубакер аль-Хакім быў забіты ўдарам зь бесьпілётніка 26 лістапада ў сырыйскім горадзе Рака, вядомым як камандны цэнтар ісламістаў.

Аль-Хакім — француз туніскага паходжаньня — быў адным з арганізатараў нападу на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў студзені 2015 году. Ён далучыўся да радыкальных плыняў пасьля пачатку ваеннай апэрацыі ЗША ў Іраку ў 2003 годзе. У 2008 годзе суд у Францыі прысудзіў Аль-Хакіму сем гадоў турмы за вярбоўку мусульман у Парыжы для ўчыненьня тэрактаў.

7 студзеня 2015 году ў Парыжы двое ўзброеных людзей распачалі страляніну ў рэдакцыі Charlie Hebdo, загінулі 12 чалавек. Ісламісты, якія ўчынілі напад, заявілі, што гэта была помста за карыкатуры на прарока Мухамада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?