У будучыні могуць быць знойдзеныя ўзоры бурштыну, якія ўтрымліваюць іншыя мяккія часткі дыназаўраў.
Навукоўцы з Кітайскага геалагічнага ўніверсітэта ў Пекіне выявілі пакрыты пер'ем хвост невялікага дыназаўра ў бурштыне.
Навуковец Ліда Сін (Lida Xing) знайшла выкапень на рынку ў М'янме. Гандляры лічылі, што ў кавалку бурштыну знаходзяцца фрагменты нейкай расліны. Аднак палеантолагі высветлілі, што гэта быў хвост, які складаецца з васьмі пазванкоў і пакрыты добра захаванымі пер'ем. Яны высветлілі, што парэшткі належалі ня старажытнай птушцы, а дробнаму драпежнаму дыназаўру, які жыў 99 мільёнаў гадоў таму.
Выяўлены хвост дыназаўра. Фота: R.C. McKellar / Royal Saskatchewan Museum
Верхні бок хваста, як паказалі даследаванні, афарбаваны ў каштанавы колер, а ніжні — у белы. Акрамя таго, у пёраў адсутнічае рахіс (цэнтральны стрыжань), характэрны для сучасных відаў птушак, затое маюцца бародкі і бародачкі (больш дробныя адгалінаванні), якія фармуюць наплечнікі.
На думку навукоўцаў, у будучыні могуць быць знойдзеныя ўзоры бурштыну, якія ўтрымліваюць іншыя мяккія часткі дыназаўраў.