Паліцыя Турцыі сцвярджае, што на гэтых кадрах — чалавек, які адкрыў страляніну ў начным клубе Стамбула

Паліцыя Турцыі сцвярджае, што на гэтых кадрах — чалавек, які адкрыў страляніну ў начным клубе Стамбула

Віцэ-прэм'ер Турцыі Нуман Куртулмуш заявіў, што ў паліцыі ёсць адбіткі пальцаў і апісанне нападніка.

Чыноўнік паабяцаў, што асоба таго, хто страляў, будзе ўстаноўлена ў бліжэйшы час.

«Мы спадзяемся не толькі знайсці тэрарыста, але і ўстанавіць яго сувязі і людзей, якія аказвалі яму падтрымку звонку і ўнутры клуба», — заявіў Куртулмуш.

У ноч на першае студзеня невядомы адкрыў стральбу ў начным клубе. У выніку 39 чалавек загінулі і каля 70 атрымалі раненні.

Паліцыя Турцыі апублікавала відэа і фота чалавека, які, па іх дадзеных, і з'яўляецца нападнікам. У МУС не ўдакладнілі, дзе і калі былі знятыя гэтыя кадры.

Турэцкія СМІ са спасылкай на свае крыніцы ў паліцыі сцвярджаюць, што нападнік мог быць з Узбекістана або Кіргізіі.

Улады цяпер спрабуюць зразумець, ці звязаны той, хто напаў на клуб, з тымі, хто зладзіў стральбу і выбух у аэрапорце імя Атацюрка ў ліпені.

Лічыцца, што за ліпеньскім нападам стаіць экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Гэтая ж групоўка ўзяла на сябе адказнасць і за страляніну ў начным клубе.

Раней лідары ІД заклікалі сваіх прыхільнікаў здзяйсняць напады на Турцыю праз яе ўдзел у ваеннай аперацыі ў Сірыі.

Турцыя ўдзельнічае ў баях на тэрыторыі Сірыі са жніўня, праводзіць аперацыі супраць ІД і курдскіх фармаванняў.

Улады Турцыі ўжо заявілі, што працягнуць ваенную кампанію ў Сірыі.

Стральба і перапрананне

Сталі вядомыя і некаторыя падрабязнасці нападу на начны клуб.

Паведамляецца, што нападнік прыехаў да клубу на таксі, а затым дастаў аўтамат з багажніка машыны.

Ён забіў паліцэйскага і турагента, што стаялі на ўваходзе, і зайшоў у будынак. Унутры клуба ў той момант знаходзілася па меншай меры 400 чалавек. Нападнік вёў стральбу на працягу сямі хвілін, выпусціўшы больш за сотню патронаў.

Затым, як паведамляюць у паліцыі, ён пераапрануўся і знік у натоўпе.

Большасць забітых падчас нападу — замежнікі.

Падчас нападу былі забітыя:

  • 11 грамадзян Турцыі
  • 7 грамадзян Саудаўскай Аравіі
  • 3 грамадзяніна Ірака
  • 3 грамадзяніна Лівана
  • па 2 грамадзяніна Іардана, Індыі і Марока
  • па адным грамадзяніну Германіі, Сірыі, Туніса, Бельгіі, Кувейта, Канады і Расіі, а таксама адзін чалавек з падвойным грамадзянствам Туніса і Францыі
  • яшчэ адно цела не апазнана
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?