Увечары 1 студзеня тэлеканал BBC One ўключылі, каб зноў сустрэцца з героем Бенедыкта Камбербэтча, больш за 8 мільёнаў чалавек. Феерверкі зацікавілі 11,6 млн чалавек, каляднае пасланне каралевы Вялікабрытаніі бачылі на тэлебачанні 7,6 млн, інфармуе «Бі-Бі-Сі».

Тым не менш, аўдыторыю серыі пад назвай «Шэсць Тэтчар» лічаць «сярэдняй». Мінулагодняя спецыяльная серыя «Шэрлака» сабрала большую аўдыторыю — 8,4 млн чалавек. Крытыкі даволі прыхільна адгукаюцца пра «Шэсць Тэтчар». Адзначаюцца складаны сюжэт і выдатна пастаўленыя сцэны, бліскучая гульня акцёраў (таго ж Марціна Фрымана), а таксама тое, што «Шэрлак» становіцца ўсё больш падобны на фільмы пра Джэймса Бонда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0