ДТЗ адбылося ўвечары 2 студзеня ў раёне вёскі Чарнешчына.

Мікрааўтобус з 16 пасажырамі накіроўваўся з Наваполацка ў Полацк па маршруце № 10. На закругленні дарогі яго занесла, і машына ўрэзалася ў прыпаркаваны ля абочыны KIA Sportage, пасля чаго перакулілася на правы бок.

Кіроўца KIA ў гэты момант шукаў дапамогу, каб адбуксаваць свой няспраўны аўтамабіль.

Па папярэдніх дадзеных, у аварыі ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?