На пахаванне ахвяраў нападу прыходзяць сотні людзей. Фота AP

На пахаванне ахвяраў нападу прыходзяць сотні людзей. Фота AP

Адзначаецца, што ў клуб Reina мільярдэр прыйшоў разам з прыяцелем Наўрасам Асафам (Nawras Assaf), які таксама загінуў у выніку ўзброенага нападу.

Па інфармацыі выдання, сябры разам з жонкамі прыехалі ў Стамбул на святы.

«Жонка Асафа была параненая, цяпер яна знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Жонка Сарафа і яшчэ адна іарданская пара, якая была ў клубе, таксама пацярпела», — адзначае выданне.

Напад на начны клуб Reina у Стамбуле адбыўся ў ноч на 1 студзеня. Узброены аўтаматам мужчына застрэліў паліцэйскага, які ахоўваў ўстанову, і ўварваўся ў памяшканне, дзе знаходзіліся больш за 600 чалавек, пасля чаго адкрыў агонь.

Ахвярамі тэракту сталі 39 чалавек, сярод іх 25 замежнікаў. Яшчэ 65 чалавек атрымалі раненні. Нападніка шукаюць.

Паліцыя падазрае ў здзяйсненні нападу выхадца з Сярэдняй Азіі. Мяркуецца, гаворка ідзе аб грамадзяніне Узбекістана ці Кыргызстана. Адказнасць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

12 чалавек арыштавалі па справе аб нападзе на клуб у Стамбуле

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0