Чыноўнік горада Паньчжыхуа правінцыі Сычуань стрэліў у дваіх сваіх калег, пасля чаго застрэліўся, піша ВВС.
Як паведамляюць кітайскія СМІ, стралок — кіраўнік аддзела па зямельных пытаннях гарадской адміністрацыі Паньчжыхуа — увайшоў у канферэнц-залу, дзе праходзіла пасяджэнне, і стрэліў у мэра і старшыню кампартыі горада.
Абодва былі параненыя, але не смяротна. Узброены чыноўнік пасля стрэлаў у сваіх калег застрэліўся на месцы злачынства.
Пакуль незразумела, што стала прычынай гэтага інцыдэнту. Узброеныя напады ў Кітаі вельмі рэдкія.
0
0
0
0
0
0