Кіраўнік краіны Аласан Уатара заключыў пагадненне з былымі і сённяшнімі жаўнерамі арміі, якія на некалькі дзён паралізавалі жыццё Кот-д'Івуара, піша Бі-бі-сі.

«Я пагадзіўся прыняць пад увагу патрабаванні жаўнераў наконт бонусаў і лепшых умоў працы», — сказаў прэзідэнт па нацыянальным тэлебачанні.

Дэмабілізаваныя жаўнеры з арміі Кот-д'Івуара паднялі рокаш у канцы мінулага тыдня.

Прычынай паўстання былі патрабаванні павялічэння заробку і выплаты бонусаў, распавёў міністр абароны афрыканскай краіны, які часова патрапіў у палон да мяцежнікаў.

Першапачаткова дэмбелі ўзялі ў закладнікі намесніка камандзіра самай вялікай вайсковай часткі ў горадзе Буаке і пераканалі далучыцца да сябе частку жаўнераў з мясцовага гарнізона.

Потым да мяцяжу далучыліся вайсковыя часткі ў іншых гарадах.

У 2011 годзе ў краіне адбылася кароткая грамадзянская вайна, якая закончылася пасля інтэрвенцыі французскіх войск.

Аналагічнае вайсковае паўстанне мела месца таксама ў Кот-д'Івуары ў 2014 годзе, калі сотні вайскоўцаў патрабавалі выплаты заробкаў. Пасля перамоваў урад заключыў з жаўнерамі пагадненне і выплаціў ім грошы.

Вельмі падобныя рокашы часта ўзнікалі і ў Еўропе ў 16-17 стагоддзях, калі найміты-жаўнеры (часам у разгар войнаў) ставілі перад вайсковым камандваннем і дзяржаўным кіраўніцтвам пытанні пра выплату даўгоў па заробках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?