Група школьнікаў з горада Іванава (Брэсцкая вобласць) трапіла ў ДТЗ пад Стоўбцамі. Пра гэта auto.tut.by паведаміў начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Юрый Прасмыцкі.

Аварыя адбылася раніцай 10 студзеня на трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ. У маршрутным таксі, сярод іншых пасажыраў знаходзіліся 6 непаўналетніх навучэнцаў устаноў адукацыі горада Іванава, якія ў суправаджэнні педагога накіроўваліся ў піянерскі лагер «Зубраня».

«У выніку аварыі дзеці атрымалі траўмы. Паводле інфармацыі медыцынскіх работнікаў, іх жыццю нічога не пагражае. Выкладчык знаходзіцца на лячэнні ва ўстанове аховы здароўя», - сказаў Юрый Прасмыцкі. Прычыны ДТЗ удакладняюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0