«Мы ўсе былі занепакоеныя, літаральна прыліплі да тэлеэкранаў і радыёпрыёмнікаў і, здавалася, што ўсё, канец, мы не ведалі, што будзе ў наступную хвіліну. Але мы ведалі і тады, і цяпер, што перамагчы нас немагчыма. Нас можна часова акупаваць, нас часам можна пакрыўдзіць, але перамагчы — нельга», — сказала з нагоды 26-х угодкаў 13 студзеня 1991 г. падчас адкрыцця мемарыяла ў LRT 12 студзеня ўвечары прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

12 студзеня ўвечары, каля будынка LRT быў адкрыты мемарыял, асноўны акцэнт якога — 6-метровы абеліск у памяць пра ахвяр падзей 13 студзеня 1991 г., піша LRT. раней на гэтым месцы стаялі 24 драўляных крыжа ў памяць аб загінулых у тэлевежы, будынка LRT, у Медзінінкай і некалькіх іншых эпізодах 1991 года.

Аўтар ідэі абеліска, завершанага званом — генеральны дырэктар LRT Аўдрус Сяўрусявічус на адкрыцці мемарыяла адзначыў, што гэты помнік — знак удзячнасці людзям, якія нас абаранілі, і тым людзям, якія ў тую ноч працавалі на LRT і засталіся верныя сваёй прафесіі і краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?