Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Андрусь Горват прадаў 750 асобнікаў сваёй кнігі «Радзіва Прудок», дадатковы наклад якой выйшаў днямі. Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.

Першы наклад быў 650 асобнікаў.

Андрусь Горват падпісваў сёння кнігі ў памяшканні касаў Купалаўскага. Кнігі будуць прадавацца ў касах і ў чацвер, а сам аўтар будзе там з 12:00 да 13:00.

33-гадовы Андрусь Горват з Мінска пераехаў у старую дзедаву хату ў роднай вёсцы Прудок. Там ён завёў казу, напісаў кнігу і стаў сапраўднай зоркай Байнэту. Горват быў адкрыты «Нашай Нівай» — рэдактар заўважыў ягоныя запісы ў фэйсбуку, якія тады чытала жменька яго фрэндоў.

Шэраг ягоных пастоў у фэйсбуку, сабраны ў адзіны артыкул, стаў самым чытаным матэрыялам 2015 года на сайце «НН».

Глядзі таксама: Другое прышэсце Горвата ў Мінск выклікала ажыятаж — РЭПАРТАЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?