Брытанскі флот і баявыя самалёты назіраюць за расійскім авіяносцам «Адмірал Кузняцоў», які вяртаецца ў Расію праз Ла-Манш.

ria.ru

ria.ru

У афіцыйнай заяве з гэтай нагоды міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан назваў «Кузняцова» караблём ганьбы, перадае Reuters.

«Мы будзем уважліва назіраць за «Адміралам Кузняцовым», пакуль ён цягнецца назад у Расію, за гэтым караблём ганьбы, дзеянні якога толькі павялічылі пакуты сірыйскага народу», — гаворыцца ў заяве міністра.

Нешматлікія самалёты з састарэлага авіяносца бамбілі цэлі ў Сірыі і з-за тэхнічных праблем два самалёты разбіліся.

Захад лічыць, што расійская авіяцыя масава бамбіла сірыйскую тэрыторыю, не зважаючы на страты мірнага насельніцтва.

Мінулай восенню, калі «Кузняцоў» ішоў міма Брытаніі да берагоў Сірыі, старая сілавая ўстаноўка карабля і яе дрэнны стан выклікалі жарты тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў. Іх увагу прыцягнулі фотаздымкі і відэакадры з незвычайна шчыльным і чорным дымам, які падымаецца з комінаў авіяносца.

Маленькая для такога вялікага карабля авіягрупа, абумоўленая хібамі савецкай канцэпцыі авіяноснага крэйсера, таксама не дазваляе яму паўнавартасна выконваць баявыя задачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?