Пасля наведвання Златавустаўскай зброевай фабрыкі міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу прапанаваў стварыць унікальную серыю ўзнагароднай зброі для вайскоўцаў, паведамляе Defence.ru.

Больш за ўсё міністра зацікавіў кулямёт «Максім», упрыгожаны ў тэхніцы златавустаўскай гравюры на сталі.

Уся зброя, якую ўпрыгожаць золатам, будзе прыведзена ў небаявы стан. Эксклюзіўныя ўзоры распішуць з дапамогай такіх ювелірных тэхнік, як гравіроўка, траўленне, залачэнне, чарненне, серабрэнне, рысоўка і падрэзка па металу.

Кошт аднаго залатога кулямёта «Максім» складзе больш за 7 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 118 тыс. даляраў). Упрыгожаны пісталет-кулямёт Шпагіна будзе каштаваць ад 300 тысяч расійскіх рублёў (5 тыс. даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0