Дзяржава вельмі разлічвае на навукоўцаў.

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і педагагічным работнікам.

«Хачу, каб вы разумелі — будучыня краіны сёння ў вашых руках», — заявіў кіраўнік краіны.

Ён таксама падкрэсліў: «У нас няма геапалітычных амбіцый, самае галоўнае для нас — зберагчы гэты кавалачак зямлі.

Усе праблемы ў сувязі з гэтым, як ні дзіўна, ляжаць у сферы эканомікі. Эканоміка ў нас абсалютна адкрытая. І нам трэба яе захаваць у вельмі жорсткай («жесточайшей») канкурэнтнай барацьбе. А канкурэнцыі без навукі не бывае».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што ў цяперашні час беларускія тэхналогіі, прадукцыя запатрабаваныя, але трэба глядзець наперад і рухацца далей, пашыраць рынкі збыту. Ён закрануў візіты ў Егіпет і Судан, асноўнай мэтай якіх было пашырэнне паставак туды беларускай прадукцыі і прыцягненне беларускіх тэхналогій. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што маюцца вялізныя магчымасці для экспарту ў афрыканскія дзяржавы тэхналогій і прадукцыі, шырокага выкарыстання там беларускага досведу. І гэтыя магчымасці неабходна актыўна выкарыстоўваць, каб не страціць час.

«У нас ёсць тэхналогіі, і яны сёння запатрабаваныя. Але заўтра спатрэбяцца іншыя, новыя тэхналогіі. Без навукі ні ў сябе, ні на замежных рынках мы нічога зрабіць не можам. Менавіта таму такія высокія патрабаванні прад'яўляюцца да вучоных», - падкрэсліў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?