Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні жыхара Дубровенскага раёна ў забойстве сваёй маці, інваліда 1-й групы.
Трагедыя адбылася 17 лiпеня 2016 года. 37-гадовы жыхар аднаго з аграгарадкоў Дубровенскага раёна прыйшоў пасля працы дадому, дзе знаходзіліся маці і яе сужыцель. Маці да таго часу ўжо была ў стане алкагольнага ап'янення, што абурыла сына, бо ён негатыўна ставіўся да ўжывання ёю алкаголю.
У выніку канфлікту сын некалькі разоў ударыў маці рукамі па галаве, каб ацвярэзіць яе.
Увечары, калі дома засталіся толькі маці і сын, канфлікт прадоўжыўся. Сын некалькі разоў ударыў маці рукамі, а таксама схапіў мухабойку і нанёс ёй удары па розных частках цела. Праз некалькі гадзін 56-гадовая жанчына памерла.
Сын выклікаў хуткую дапамогу, якая вызначыла, што нанесеныя цялесныя пашкоджанні сталі прычынай смерці.