Розніца між Заходняй і Усходняй Беларуссю ва ўзроўні злачыннасці захоўваецца, хоць яна і нязначная.

Пра гэта сведчыць статыстыка за 2016 год, якую апублікавала Міністэрства ўнутраных спраў.

Варта адзначыць, што, калі ў 2015 годзе лічба злачынстваў у краіне расла, то ў 2016-м пайшло даволі істотнае зніжэнне. Агулам злачынстваў учынена на 4,2% менш, чым у 2015-м.

Па асабліва цяжкіх злачынствах зніжэнне яшчэ большае: аж на 15,4%. Праўда, на 3,3% вырасла колькасць забойстваў і замахаў на забойствы.

Найбольш, аж на 10%, колькасць злачынстваў знізілася на Берасцейшыне. Самая ж напружаная крымінальная сітуацыя захоўваецца ў прысталічных раёнах. Мусіць, ад таго, што ў гэтыя раёны ў сілу фінансавых абставін выштурхоўваюцца асацыяльныя элементы з Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?