Учора ў шведскім Сандвікене адбыўся фінал чэмпіяната свету па хакеі з мячом, дзе сустракаліся зборныя Швецыі і Расіі. 

Напачатку сутрэчы адбыўся канфуз — выканаўца забыла словы расійскага гімна і паблытала ноты, спяваючы а капэла. За гэта яе асвісталі. 

Як сцвярджаецца на некаторых сайтах, сама дзяўчына руская, але ўжо нейкі час жыве ў Швецыі. Гэтым, маўляў, і тлумачыцца канфуз. 

Зборная Расіі ў фінале саступіла з лікам 3:4. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?