У сферы ідэалагічнай працы ў дзяржаве важна адмовіцца ад усяго паказушнага і надуманага. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па аптымізацыі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, піша БелТА.

«Трэба працягнуць удасканаленне нацыянальнай ідэалогіі. Гэта адна з галоўных умоў стабільнасці ў грамадстве і аснова для далейшага развіцця. Важна адмовіцца ад усяго паказушнага і надуманага. Ні ў якім разе не павінна быць нейкіх фармальных і непатрэбных мерапрыемстваў», — запатрабаваў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, неабходна выбудаваць сістэму ідэалагічнай работы ў дзяржаве. «Мы неяк спрабавалі гэта зрабіць, абапіраючыся і на вопыт савецкіх часоў, прызнаючы адзіныя палітычныя дні, але ўсё гэта скацілася на рэйкі фармалізму і дзікай бюракратыі», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ідэалагічны работнік павінен валодаць не толькі ведамі, але і адмысловымі асабістымі якасцямі. «Гэта ад прыроды адораныя людзі, якія маюць пэўную харызму і могуць не толькі данесці да людзей нешта па тэме, але і ўплываць на іх свядомасць. Важна, каб гэта былі яшчэ і кіраўнікі. Гэта лішні фактар даверу людзей да гэтага чалавека, які будзе перад імі выступаць», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў ідэалагічнай працы неабходна дзейнічаць па прынцыпе «лепш менш, ды лепш». «Фармалізму быць не павінна», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0