ЗША не ведаюць, што насамрэч адбываецца на ўсходзе Украіны, заявіў прэзідэнт Дональд Трамп у інтэрв'ю Fox News, якое выйшла ў эфір 6 лютага, піша tvrain.ru.

У адказ на пытанне вядучага пра тое, ці не быў ён абражаны, калі на наступны дзень пасля тэлефоннай размовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным «прарасійскія сілы» аднавілі баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны, Трамп адзначыў, што яшчэ не ясна, кім гэтыя сілы кантралююцца.

«Мы дакладна не ведаем, што там адбываецца … Мы не ведаем, некантралюемыя яны ці кантралююцца», - сказаў Трамп.

Яго тэлефонная размова з Уладзімірам Пуціным прайшла 28 студзеня, а сутыкненні сіл самаабвешчанай ДНР і ўкраінскай арміі ў раёне Аўдзееўка пачаліся 29 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0