Рыцары, Шорац і музей: як Мінск адзначыў 950-годдзе ФОТА, ВІДЭА 5
3 сакавіка лічыцца днём першай гістарычнай узгадкі Мінска як месца, дзе ў 1067 годзе адбылася Бітва на Нямізе. Сёння ля Ратушы адбылося невялікае мерапрыемства з гэтай нагоды - фестываль «Рыцарства ва ўсе часы». Аматары гістарычнай рэканструкцыі паказалі ўдзельнікам бітвы розных эпох, а ў Верхнім горадзе адчыніўся Музей конкі.
Старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац вітаецца з вікінгам часоў бітвы на Нямізе.
Другой частка праграмы стала адкрыццё Музея мінскай конкі - першага грамадскага транспарта Мінска.