На гэтым тыдні беларускія спецслужбы затрымалі як мінімум 26 чалавек, якіх падазраюць у «навучанні ці іншай падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама фiнансаванні цi iншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці» (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса).

Пакаранне па гэтым артыкуле — арышт на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

На дадзены момант праваабаронцы-вясноўцы сабралі інфармацыю пра 17 чалавек, магчыма, датычных да гэтай крымінальнай справы. Спіс асобаў, складзены spring96.org, дапаўняецца і месцы іх утрымання высвятляюцца:

1. Абрамаў Аляксей Анатольевіч, 1979 г.н.
2. Афнагель Яўген, адбывае пакаранне (арышт на 15 сутак у ЦІП на Акрэсціна)
3. Барсток Сяргей Пятровіч;
4. Васільеў Раман (ч.3 арт 293 КК);
5. Грэк Ілля Генадзьевіч, 1992 г.н.
6. Гурын Юрый (у СІЗА КДБ)
7. Данілаў Віктар;
8. Дашкевіч Зміцер (у СІЗА КДБ)
9. Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч, 1992 г.н.
10. Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н. 1985 г.н., ратавальнік рэспубліканскага атрада спецыяльнага назначэння, прапаршчык.
11. Кавальчук Іван;
12. Комлік-Ямацін Андрэй;
13. Крэмянецкі Зміцер;
14. Лазоўскі Міраслаў, 1973 г.н. (у СІЗА КДБ)
15. Леўчанка Арцём (у СІЗА №1);
16. Міхалькоў Ян;
17. Палтаржыцкі Яўген;
18. Пашкевіч Цімур;
19. Пальчэўскі Сяргей (у СІЗА КДБ)
20. Румянцаў Уладзімір;
21. Стрыбульскі Сяргей (меркавана, статус высвятляецца);
22. Сцяпанаў Максім;
23. Яроменак Уладзь;
24. Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г.н. (у СІЗА КДБ)/

У чацвер КДБ пачаў крымінальную справу па факце навучання і падрыхтоўкі да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК РБ). Затрыманыя актывісты «Белага легіёну» на чале з Міраславам Лазоўскім, а таксама «Маладога фронту» на чале са Змітром Дашкевічам — усяго 26 чалавек. Паведамлялася, што праведзена 29 ператрусаў па месцах іх жыхарства, знаходжання і захоўвання прадметаў і дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0