Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку пракаментаваў перакідку Расіяй у Калінінградскую вобласць комплексаў «Іскандэраў-М», хуткае ўваходжанне ў Балтыйскае мора найбуйнейшых расейскіх ядзерных ракетаносцаў, а таксама расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017».

«Учора Расея заявіла, што будзе працягваць перакідваць ракетныя комплексы «Іскандэр-М» у Калінінградскай вобласці (падлётны час да Варшавы — крыху больш за дзве хвіліны). Сёння вось абвясціла аб перакідцы найбуйнейшых ядзерных ракетаносцаў у Балтыйскае мора. Гэта азначае поўнае акружэнне краін Балтыі. Зусім не падобны на рэгулярныя вучэнні «Захад-2017», хутчэй на падрыхтоўку поўнамаштабнай наступальнай аперацыі. Для яе і можа спатрэбіцца 4162 чыгуначныя вагоны, якія пройдуць у Беларусі.

У гэты час Лукашэнка распраўляецца з бунтуючым народам і рыхтуе крымінальную справу супраць патрыётаў. У адказ слабы і раздроблены Захад (а не беларуская апазіцыя) па-ранейшаму імкнецца дапамагчы яму «справіцца з Крамлём» (з якім ён з задавальненнем рыхтуецца да «Захаду-2017), заплюшчвае вочы на рэпрэсіі і тужліва гудзе пра дыялог з дыктатарам», — напісаў Андрэй Саннікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0