Ратавальнікі вядуць пошукі трох падлеткаў, зніклых без вестак на Ладажскім возеры ў Карэліі.

Лодка, на якой было пяцёра падлеткаў ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў, перакулілася вечарам 19 чэрвеня. Двое маладых людзей знойдзены жывымі, паведамілі ў рэгіянальным упраўленні МНС.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Сартавальскім раёне рэспублікі, у раёне вёскі Імпілахці.

«Устаноўлены асобы ўсіх пацярпелых. Яны мясцовыя жыхары, якія адпачывалі на возеры. З бацькамі ёсць сувязь, працуюць псіхолагі», — сказалі ў адміністрацыі Сартавальскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0