Reuters.com
Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША з ініцыятывы членаў Рэспубліканскай партыі адмовілася ад хуткага галасавання па законапраекце, які прадугледжвае ў тым ліку новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі. Дакумент, які атрымаў поўную падтрымку ў Сенаце, адпраўлены на абмеркаванні ў профільным камітэце.
Такое рашэнне выклікала крытыку з боку членаў Дэмакратычнай партыі. Так, кангрэсмен Эліёт Энгель выказаў асцярогу, што зацягванне з прыняццем законапраекта можа дазволіць прыхільнікам прэзідэнта Трампа аслабіць антырасійскія меры.
Энгель заявіў, што рэспубліканцы павінны неадкладна вынесці дакумент на абмеркаванне ніжняй палаты Кангрэса і прагаласаваць за яго, каб дакумент як мага хутчэй трапіў да прэзідэнта.
Агенцтва АР адзначае, што Дзяржаўны дэпартамент без асаблівага энтузіязму адрэагаваў на галасаванне ў Сенаце. На думку кіраўніка знешнепалітычнага ведамства ЗША Рэкс Тылерсан, узмацненне жорсткасці антырасійскіх санкцый можа негатыўна адбіцца на перспектывах далейшых перамоваў з Расіяй.