Беспілотныя лятальныя апараты, або дроны, часта выкарыстоўваюцца як дарагая забаўка. Прычым аматары беспілотнікаў настолькі палюбілі накіроўваць свой дрон «куды не трэба», што ўрады розных краін пачалі прымаць спецыяльныя «антыдронавыя» законы. Але дроны ўсё часцей выкарыстоўваюцца і ў гаспадарцы.

Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

На днях стала вядома, што ўкраінскі стартап Kray Technologies падпісаў першыя кантракты на вытворчасць аградронаў, асноўнымі заказчыкамі якіх сталі амерыканскія фермеры. Пра гэта паведамляе ўкраінскі партал LIGA.net.

Kray Technologies паказала журналістам працоўны прататып свайго дрона ў дзеянні.

Украінскі беспілотнік дапамагае павялічыць ўраджайнасць пры адначасовай эканоміі на аб'ёмах ўнясення угнаенняў. Гэта значыць, падняць даходы фермераў і паменшыць выдаткі.

Пры ўнясенні ўгнаенняў самалётам застаюцца неахопленыя краі поля, а пры ўнясенні з трактара мнецца частка пасеваў. Праз гэта ўраджай зніжаецца прыкладна на 4%. Дрон Kray ляціць на вышыні 1 метр над пасевамі ў аўтаматычным рэжыме, і страты ўраджаю (неапрацаваныя краі поля) зніжаюцца да 0,5%.

Аградроны — вельмі перспектыўны кірунак развіцця беспілотных лятаючых апаратаў і выдатная ідэя для стартапа.

Канкурэнцыя на рынку існуе, але з упэўненасцю можна заявіць, што ніша ўсё яшчэ вольная. Так, ва ўкраінскага дрона на рынку ёсць некалькі канкурэнтаў, напрыклад, Yamaha Rmax. Kray відавочна будзе канкураваць з кітайскім DJI Agros M1. Гэты апарат абсталяваны ўдвая меншым па аб'ёме бакам для ўгнаенняў і не здольны развіваць такую вялікую хуткасць.

Асноўныя функцыі аградронаў, якія зараз найбольш распаўсюджаныя ў Канадзе, ЗША і Кітаі, — сеянне, апырскванне раслінаў вадой і сродкамі супраць шкодных насякомых на ўчастках, куды немагчыма праехаць, ўнясенне ўгнаенняў, кантроль росту раслін.

Ёмістасць рынку аградронаў ужо сёння ацэньваецца ў некалькі мільярдаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?